Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

У Зэльвенскім раёне беражліва захоўваюць побыт мінулых гадоў

Дата: 1 ноября 2021 в 15:48
93 просмотра

Арыгінальны праект рэалізоўваюць у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці — на базе нікому не патрэбных вясковых хат арганізуюць музеі сельскага быту.

На сёння створана сем такіх музеяў — па адным у кожным сельскім савеце, паведамляе выданне "СБ. Беларусь Сегодня". З экспанатамі актыўна дапамагаюць мясцовыя жыхары — яны не толькі прыносяць старадаўнія рэчы, але і распавядаюць звязаныя з імі гісторыі, што толькі павялічвае іх каштоўнасць.

Адметна, што рэалізаваць такі краязназнаўчы праект было вырашана ў Год народнага адзінства. Мясцовыя ўлады лі­чаць, што музеі будуць аб’ядноўваць насельніцтва, стануць свое­асаблівым месцам сустрэчы пакаленняў. Напрыклад, бабулі змогуць наглядна паказаць унукам, якім быў сельскі быт у пачатку ХХ стагоддзя. Вядома, прыцягальнымі стануць музеі сельскага быту і для турыстаў — не шмат дзе можна ўвайсці ў звычайную вясковую хату і з галавой акунуцца ў мінулае.

Фото zelva-grodno-region.by.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.